Вось і прайшоў “Дзень роднай мовы” на ФМБК .🥰✨
Падчас мерапрыемства многія атрымалі не толькі станоўчыя эмоцыі, але і новыя веды . Удзельнікам было прапанавана перакласці эканамічныя тэрміны з рускай на беларускую мову. Асобны блок складалі словы, прысвечаныя Адзінаму дню галасавання. У якасці падарунка ўдзельнікі атрымалі “Лексічны мінімум выбаршчыка”.
Усе з задавальненнем акунуліся ў атмасферу роднай мовы, паказалі свае навыкі перакладу, а таксама пазнаёміліся з новымі людзьмі. Мерапрыемства прайшло ў сяброўскай і цёплай абстаноўцы, якая спрыяла раскрыццю творчага патэнцыялу ўдзельнікаў.🫂🎉
“Дзень роднай мовы” аказаўся цікавай і пазнавальнай падзеяй, якая дапамагла ўдзельнікам адчуць сябе бліжэй да сваіх каранёў і датыкнуцца да працэсу захавання сваёй роднай мовы і культуры.
Дзякуем кафедру беларускай і рускай моў за падтрымку ў мерапрыемстве💞
З любоўю Profmbk і БРСМ ФМБК💗🫶


















