Як вядома, жыццё студэнтаў у iнтэрнаце №1 БДЭУ заўсёды насычана яскравымi момантамi. Як студэнты, так i выхавацель Таццяна Уладзiмiраўна прымаюць актыўны ўдзел у розных мерапрыемствах. Асаблiвым зрабiлi i дзень 23 сакавiка. У гэты дзень адбылося адкрыццё першай ў гiсторыi iнтэрната бiблiятэкi. Фонд бiблiятэкi iнтэрната быў сабраны непасрэдна студэнтамi i выхавацелем i зараз налiчвае каля 130 кнiг. Паклапацiлiся таксама пра стварэнне электроннага спiсу кнiг, унiкальнай пячаткi i канешне ўтульнай атмасферы чытальнай залы, якая зараз больш нагадвае музей, i вось чаму: у бiблiятэцы iнтэрнату Света Шамiнская, студэнтка 1 курса БДЭУ, арганiзавала экспазiцыю карцiн свайго бацькi, беларускага мастака Шамiнскага М.I. Яго работы вядомы ў розных краiнах свету, а цяпер упрыгожваюць i нашу бiблiятэку. Так студэнты далучаюцца не толькi да лiтаратуры, але i да выяўленчага мастацтва, што спрыяе iх духоўнаму развiццю. Атрымлiваць асалоду ад чытання кнiг можа кожны, трэба толькi пажадаць. Мерапрыемства суправаджалася цiкавай лiтаратурнай вiктарынай, вершамi i песнямi на роднай мове. Як i заўсёды, усе засталiся задаволенымi мерапрыемствам i новымi магчымасцямi, якiя прадставiў нам iнтэрнат.