Студэнт, праблемы? Плячо падставіць прафкам

ППО УО «БГЭУ»

Аўтар: Надзея Нікалаева, газэта «Звязда»

Рашэнне аб стварэнні Маладзёжнага савета пры Беларускім прафсаюзе работнікаў адукацыі і навукі было прынята на ІІІ пленуме Цэнтральнага камітэта галіновага прафсаюза. Узначаліў яго Міхаіл Барэйша — старшыня прафсаюзнага камітэта студэнтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Мяркуецца, што Маладзёжны савет будзе акумуляваць перспектыўныя ідэі і прапановы па рэалізацыі маладзёжнай палітыкі і агучваць праблемы навучэнскай і працоўнай моладзі.

У цэнтры ўвагі ўдзельнікаў пленуму аказаліся сацыяльныя гарантыі моладзі, аздараўленне студэнтаў, падтрымка маладых спецыялістаў, інфармацыйная дзейнасць прафсаюза і многія іншыя.

 

З марай пра інтэрнат

— Студэнцкі прафсаюз — унікальная арганізацыя, якая дзейнічае ў інтарэсах студэнтаў і мае магчымасць гаварыць на роўных як з кіраўніцтвам універсітэта, так і са студэнтамі. З правамі і паўнамоцтвамі, што нарматыўна ўрэгуляваны ў пагадненнях з установамі адукацыі. Трэба разумець, што фактычна ніводнае пытанне, якое тычыцца студэнтаў, не вырашаецца без уліку меркавання студэнцкага прафкама, — падкрэслівае старшыня ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі
Аляксандр БОЙКА.
 — Прафсаюз уключае сваіх прадстаўнікоў ва ўсе ўніверсітэцкія камісіі, дзейнасць якіх закранае пытанні вучэбна-выхаваўчага працэсу і стыпендыяльнага забеспячэння, сацыяльныя і жыллёва-бытавыя пытанні. Маніторыць умовы пражывання студэнтаў. Удзельнічае ў распрацоўцы правілаў унутранага распарадку ў інтэрнатах, палажэнняў аб засяленні студэнтаў у інтэрнаты, у размеркаванні месцаў. Адлічэнне навучэнцаў — членаў галіновага прафсаюза ці прыцягненне іх да дысцыплінарнай адказнасці таксама не дапускаецца без ўзгаднення з прафкамам навучэнцаў.

…Кожны першакурснік, які прыехаў вучыцца ў Мінск з іншага горада, скажа вам, што паступіць у сталічную ВНУ — толькі палова справы. Не менш важна атрымаць у інтэрнаце месца. Вось чаму забеспячэнне студэнтаў жыллём заўсёды знаходзіцца ў цэнтры ўвагі як Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, так і Міністэрства адукацыі.

— Сёння паказчык забяспечанасці месцамі ў інтэрнатах навучэнцаў устаноў прафтэхадукацыі складае 100 працэнтаў, сярэдняй спецыяльнай адукацыі — 98 працэнтаў, а студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі — 81 працэнт (па Мінску — 77 працэнтаў). Маюць патрэбу ў засяленні ў інтэрнаты больш як 14 тысяч студэнтаў сталічных ВНУ. А ўсяго па краіне — 20,7 тысячы, — паведаміў на пленуме намеснік міністра адукацыі Віктар ЯКЖЫК.

У Гродзенскім універсітэце імя Янкі Купалы, Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі, Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце і некаторых іншых установах адукацыі сітуацыя застаецца няпростай. Не ўсе студэнты задаволеныя і ўшчыльненнем інтэрнатаў, на якое адміністрацыя вымушана ісці з дазволу санітарных службаў. Напрыклад, у БНТУ больш за 2,5 тысячы студэнтаў заселены звыш санітарных нормаў.

Каб часткова змякчыць праблему, прафсаюзныя арганізацыі збіраюць і бясплатна прадастаўляюць студэнтам інфармацыю пра адрасы кватэр і пакояў, што здаюцца ўнаём.

Прафсаюзныя лідары ўзнялі перад прадстаўніком Міністэрства адукацыі пытанне аб кампенсацыі за наём жылля іншагароднім навучэнцам. Сёння студэнтаў, якія скарысталіся гэтай магчымасцю, у кожнай ВНУ можна палічыць на пальцах адной рукі. І сума кампенсацыі зусім несур’ёзная (памер яе складае тры базавыя велічыні ў Мінску і дзве базавыя — у іншых населеных пунктах). Да таго ж умовы для яе атрымання цяжкавыканальныя, сярод іх — патрабаванне прад’явіць заключаны з гаспадаром жыллёвай плошчы дагавор, на што апошнія ідуць неахвотна… Вырашыць гэтую праблему можна было б з дапамогай вызвалення ад падаходнага падатку грамадзян, якія здаюць у наём жылыя памяшканні іншагароднім студэнтам і навучэнцам. Хвалюе студэнтаў і перавышэнне тэмпаў росту кошту пражывання ў інтэрнатах над тэмпамі росту памеру іх стыпендый.

Галіновым прафсаюзам прынята рашэнне правесці ў 2016 годзе рэспубліканскі агляд-конкурс на найлепшы студэнцкі інтэрнат, у тым ліку арганізаваць на рэспубліканскім узроўні ўшанаванне лепшых студэнцкіх сем’яў.

Прафсаюз у сетцы

— Моладзь валодае пазітыўным патэнцыялам, які праяўляецца ў мабільнасці, ініцыятыўнасці, успрымальнасці да інавацыйных змен, здольнасці супрацьстаяць сучасным выклікам. Таму нам неабходна працаваць пад дэвізам: «Арганізацыю павінны бачыць!», — падкрэслівае Аляксандр Бойка.

Прафкамы студэнтаў першымі пачалі актыўную працу ў сацыяльных сетках. Напрыклад, «УКантакце» групы студэнцкіх прафкамаў БДУ, БНТУ, ГДУ імя Скарыны маюць больш за 3,5 тысячы падпісчыкаў. Больш за 2 тысячы падпісчыкаў у групах студэнцкіх прафкамаў Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання.

— Сацыяльныя сеткі ствараюць прамую сувязь паміж студэнтамі, радавымі членамі прафсаюза, і прафсаюзнай арганізацыяй у асобе прафсаюзнага актыву, які займаецца падтрымкай групы. Вось чаму прафактывам важна ўмець аналізаваць развагі, выказванні студэнтаў і ўлічваць гэта ў сваёй працы, а таксама памятаць, што яркія, эмацыянальныя і масавыя фотаздымкі раскажуць пра мерапрыемства лепш за любы тэкст, — упэўнены Аляксандр Бойка.

Станоўчым пачынаннем — стварэннем студэнцкай інтэрнэт-газеты «Студэнты і прафсаюз — разам» адзначаны пачатак 2016 года. Размова ідзе пра інфармацыйны партал студэнцкіх прафсаюзных спраў. Старшыня ЦК папярэдзіў: «Не варта забываць, што сайт — вельмі каштоўная інфармацыйная пляцоўка. Гэта дзейсны механізм пазіцыянавання арганізацыі, яе афіцыйнае прадстаўніцтва, значны элемент у фарміраванні іміджу. Статычны, неактуальны сайт, які не абнаўляецца, не дапушчальны для маладзёжнай аўдыторыі і наогул для прафсаюзнай арганізацыі».

У Сту­дэнц­кай вёс­цы ўмо­вы пра­жы­ван­ня — па най­вы­шэй­шым раз­ра­дзе...

У Сту­дэнц­кай вёс­цы ўмо­вы пра­жы­ван­ня — па най­вы­шэй­шым раз­ра­дзе…

Дысконт як стымул

Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, член Савета Федэрацыі прафсаюзаў Віктар АЎДЗЮШКА таксама лічыць інфармацыйную працу найважнейшым напрамкам дзейнасці прафкама. У 2013 годзе ва ўніверсітэце пачаў функцыянаваць студэнцкі інфармацыйны прафцэнтр «ПРОФІ».

На сённяшні дзень яго дзейнасць уключае 3 асноўныя напрамкі работы, 2 інфармацыйныя інтэрнэт-парталы, больш за 100 відаў графічных работ і паліграфіі, больш за 25 відаў відэаматэрыялаў сацыяльнай, прафарыентацыйнай, рэкламнай і інфармацыйнай накіраванасці, два ўнутрыўніверсітэцкія СМІ «Вір падзей», «Профі» і г.д.

— Пры падтрымцы абласнога камітэта прафсаюза мы рэалізоўваем многія маладзёжныя праекты і студэнцкія ініцыятывы, — расказаў Віктар Аўдзюшка. — Адна з іх — гэта праграма сацыяльнай лаяльнасці «Залаты білет», дзякуючы якой уведзены льготы для студэнтаў горада і вобласці (членаў прафсаюза) у выглядзе сістэмы зніжак пры наведванні фізкультурна-аздараўленчых цэнтраў, культурна-забаўляльных устаноў. Падобная праграма рэалізуецца ў прафсаюзнай арганізацыі ўніверсітэта харчавання з 2013 года і прыносіць адчувальны вынік. У 2015 годзе на 27 працэнтаў павялічылася наведванне студэнцкай моладдзю фізкультурна-аздараўленчых устаноў, басейнаў і лядовых палацаў.

Падобная дысконтная праграма дзейнічае і ў БНТУ.

Члены прафсаюза — уладальнікі дысконтных картак — могуць карыстацца зніжкамі пры набыцці адзення, наведванні курсаў замежных моў, школы танцаў, стаматалагічных цэнтраў, студыі загару, пейнтбольнага клуба, клуба ёгі, пры падключэнні інтэрнэту і гэтак далей.

Выраб дысконтнай карткі ажыццяўляецца за кошт сродкаў партнёраў праграмы, таму студэнтам плаціць за картку не трэба. У гэтым навучальным годзе прафсаюзнай дысконтнай праграмай карыстаюцца ў БНТУ больш як 3 тысячы чалавек.

nіkalaeva@zvіazda.by

Фо­та Сяр­гея НІ­КА­НО­ВІ­ЧА

08.02.2016

Последние новости

На связи Профбюро! ✨ 📽️ Прекрасное мероприятие прошло 22 ноября в БГЭУ — Студенческий Совет института социально-гуманитарного образования совместно с Профбюро организовали квиз по фильмам, приуроченный ко дню студента! Участники соревновались в трех раундах, прилагая максимум усилий, чтобы одержать победу. И вот, наконец, мы можем объявить результаты: 🥇1 место заняла команда «В поисках божественного пинка». […]

>> Читать далее

📌17 ноября в Несвижском замке состоялось торжественное чествование студентов, удостоенных выплат Белорусского профсоюза работников образования и науки. Председатель отраслевого профсоюза Татьяна Якубович вручила сертификаты профсоюзным активистам, студенту факультета экономики и менеджмента Небылову Кириллу, студентке факультета международных экономических отношений Кот Анне и студентке факультета цифровой экономики Шкамплетовой Анастасии за высокие показатели в учебе, исследовательской и общественной […]

>> Читать далее

20 ноября на нашем факультете состоялась Мозгобойня в честь дня студента 👨🏻‍🎓 Благодаря интересным заданиям от нашего Профбюро и Студсовета, все: и перваши, только начавшие свою студенческую жизнь, и четверокурсники, знающие о студенчестве почти все, — успешно сдали экзамен на звание «настоящий студент» ✨️ Участники успешно отгадали приметы, принявшие непривычный для себя облик, цитаты любимых […]

>> Читать далее

Привет, ФМк! 💙 В прошлую среду (15.11) ребята с нашего факультета были задействованы в дружеском футбольном матче между ФМк и МЭО! 🤝⚽️ Это был очень крутой и заряженный на положительные эмоции матч! ✨Он впечатлил как и активных болельщиков, так и игроков команд 💥 Победителями игры стали МЭО, мы искренне поздравляем их с победой и с […]

>> Читать далее

Привет, ФМк 💙 Как известно, все хорошее быстро заканчивается… Так и закончилась наша неделя студента, проведенная совместно с ФЭМ!💫 В ее рамках мы успели погрузиться в мир ЙОГИ , вспомнить все любимые фильмы на КИНОФЕСТЕ, посмеяться с ваших студенческих историй, расслабиться под кайфовые песни на МУЗЫКАЛИТИ и, самое главное, познакомиться с новыми людьми!🔥 Ведь только […]

>> Читать далее