Размеркаванне: павіннасць ці прывілея?

ППО УО «БГЭУ»
Аўтар: Наталля Лубнеўская, газэта «Звязда»

Знайсці першае працоўнае месца становіцца ўсё больш складаным.

і зможа рынак працы прыняць усіх выпускнікоў у эканамічна складаны год, калі многія прадпрыемствы і кампаніі імкнуцца максімальна скараціць свае выдаткі, у тым ліку скарачаюць і персанал? Якіх спецыялістаў чакаюць наймальнікі? І чаму заробак для ўчарашняга студэнта — не галоўнае? Гэтыя пытанні абмяркоўваліся падчас «круглага стала», які прайшоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. 

 

 

Двайны выпуск

Трэба заўважыць, што сітуацыя з пошукам першага працоўнага месца была актуальная і для леташніх выпускнікоў.

А ў 2017 годзе яна і ўвогуле абвастрыцца: з устаноў адукацыі выйдуць маладыя спецыялісты, якія навучаліся і па пяцігадовай праграме вышэйшай школы, і па абноўленай чатырохгадовай. Такім чынам, колькасць выпускнікоў павялічыцца ўдвая.

Летась большасць кампаній не ставілі перад сабой задачу развіцця і пашырэння: іх галоўнай мэтай было захаваць пазіцыі ці проста выжыць.

— Асноўныя рынкі, куды пастаўляем прадукцыю, «праселі», — канстатуе намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і персанале ЗАТ «Атлант» Аляксандр МАШКО. — Таму свае планы па прыёме маладых спецыялістаў мы скарацілі ў два разы.

Але, на думку экспертаў, не ўсё так песімістычна. Прынамсі, колькасць вакансій у сферы «пачатак кар’еры» за апошні год вырасла на 27,6 працэнта. Пры гэтым суіскальнікаў стала больш на 75 (!) працэнтаў. Павялічылася нават колькасць рэзюмэ ад старшакласнікаў, якія спрабуюць працаўладкавацца падчас канікул. Працадаўцы такую тэндэнцыю ацэньваюць станоўча, паколькі моладзь раней пачынае атрымліваць працоўны вопыт. А вось у выкладчыкаў аптымізму менш.

— Я катэгарычна не згодны з тым, што студэнты першага-трэцяга курсаў шукаюць працу, — дзеліцца сваім поглядам дацэнт факультэта радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій БДУ Мікалай КАЛЬЧЭЎСКІ. — Паверце, па навучальных планах у іх увесь час распісаны, пачынаючы з аўдыторных заняткаў і заканчваючы самастойнай работай. А калі яны ідуць працаваць, то гэта абавязкова адбіваецца на іх вучобе. У выніку мы выпускаем маладых спецыялістаў, на якасць падрыхтоўкі якіх потым атрымліваем адмоўныя водгукі.

Планы і рэчаіснасць

У сітуацыі, калі частка выпускнікоў можа аказацца незапатрабаванай, узнікае пытанне: чаму б план набору першапачаткова не ўзгадняць з працадаўцамі? Сістэма адукацыі, трэба аддаць належнае, спрабуе так рабіць. Але кампаніі апраўдваюцца: маўляў, прадказаць развіццё сітуацыі на чатыры-пяць гадоў наперад праблематычна.

— Мы ўжо па гадавых планах жывём, прычым пераглядаем іх кожны квартал. І карэкціроўка на працягу месяца два-тры разы — таксама норма. Эканамічная сітуацыя вельмі хутка змяняецца, — кажа Аляксандр Машко.

Дырэктар дэпартамента кіравання персаналам «Альфа-Банка» Сяргей ПРЫХОДЗЬКА лічыць, што больш правільным было б ва ўсіх ВНУ даваць студэнтам на працягу першых трох гадоў моцную аснову, а ўжо за год да выпуску, з улікам апошніх тэндэнцый на рынку працы, можна было б запытацца ў кампаній, хто канкрэтна будзе патрэбен, і з улікам гэтага ажыццяўляць спецыялізацыю падрыхтоўкі студэнтаў.

Ці змогуць ВНУ сёлета размеркаваць усіх студэнтаў бюджэтнай формы навучання? Гэтае пытанне хвалюе ўсіх…

— Раней практыку размеркавання крытыкавалі, а цяпер расцэньваюць хутчэй як сацыяльную льготу, — адзначае начальнік упраўлення кадраў БДУ Наталля НЯПЕЎНАЯ. — Універсітэт праводзіць вялікую працу, каб прадаставіць выпускнікам першае працоўнае месца. Летась забяспечанасць ім у адпаведнасці з атрыманай спецыяльнасцю была 98 працэнтаў. Мы разумеем праблему, якая ўзнікне ў 2017 годзе. Безумоўна, будзем рабіць усё магчымае, каб максімальна размеркаваць нашых выпускнікоў. У выпадку, калі хтосьці застанецца без працоўнага месца, заканадаўства дазваляе выдаць свабодны дыплом.

А чаго чакае ад выпускнікоў універсітэтаў бізнес? Як ні дзіўна, фундаментальных ведаў і… умення вучыцца. Бо любая арганізацыя, якая бярэ на працу маладога спецыяліста, рыхтуе яго ў адпаведнасці са сваімі стандартамі і задачамі.

Не менш важны для будучага спецыяліста і камунікатыўны навык.

— Нам, напрыклад, не хапае інжынераў. Праблема не ў тым, што няма спецыялістаў, якія разумеюць механізм вытворчасці. Мала такіх, хто можа камунікаваць з дырэктарамі, абмяркоўваць гандаль і маркетынг, — заўважае дырэктар па персанале кампаніі «ДанонБел» Айнарс АБЕЛЕ. — Нам важна, каб чалавек умеў адстойваць сваю думку і разам з тым адчуваў патрэбы, якія ідуць ад бізнесу. Напрыклад, па распрацоўцы новых прадуктаў.

Уваходны квіток

Дадаткова ўскладніць пошук першага працоўнага месца могуць і завышаныя чаканні выпускнікоў.

— Яны вакансіі менш за тысячу долараў нават не хочуць разглядаць! — каментуе дырэктар кадравага агенцтва «Калекцыя адкрыццяў» Ірына ШАТКОЎСКАЯ. — Прычым размова ідзе не пра «айцішнікаў», якіх наймальнікі разбіраюць ужо на чацвёртым курсе, а пра іншыя спецыяльнасці. Для маладых людзей больш важна граматна выстройваць сваю кар’еру, а не шукаць самы высокі заробак. Працуй больш, пакажы сябе. У складаныя часы трэба не ныць, а наадварот, праяўляць актыўнасць.

Наймальнікі супакойваюць: вакансіі для выпускнікоў, безумоўна, будуць. Хоць бы таму, што маладыя спецыялісты — больш танная рабочая сіла. Але без жадання працаваць нічога не атрымаецца.

— Чаму наймальнікі не вельмі хочуць браць учарашніх студэнтаў? Таму, што тыя патрабуюць дадатковай увагі, — тлумачыць Сяргей Прыходзька.

— Знайдзіце правільную кампанію, — раіць выпускнікам Айнарс Абеле. — Магчыма, вам не будуць там шмат плаціць, але лічыце, што гэта ваш уваходны квіток у бізнес. Рана ці позна крызіс скончыцца. І на той момант у вас ужо будзе за спінай двух-трохгадовы прафесійны вопыт. І калі ў гэтай кампаніі вам не прапануюць больш высокую пасаду, то вас з задавальненнем возьмуць іншыя.

lubneuskaya@zvіazda.by

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Фо­та Сяр­гея НІ­КА­НО­ВІ­ЧА

08.02.2016

Последние новости

В преддверии Дня отца студенты факультета цифровой экономики с радостью подписали поздравительные открытки, наполнив их теплыми словами и искренними пожеланиями для своих пап. Это замечательная возможность выразить папам свою любовь и благодарность за всё, что они делают для нас 💌 Каждому отцу будет приятно получить такую открытку, которая послужит напоминанием о том, как важны они […]

>> Читать далее

Доброго времени суток, ФКТИ! 18 октября мы отмечали День отца! Этот праздник напомнил нам о том,как много наши папы значат для нас. В честь этого наша команда организовала мероприятие, на котором студенты смогли поучаствовать в съемке видео-поздравления, получить открытки и сладкие угощения. Празднование прошло очень весело и оставило после себя множество положительных эмоций! Ждем Вас […]

>> Читать далее

Приветствуем! 👋17 октября прошла отчетная конференция цеховой профсоюзной организации факультета международных бизнес-коммуникаций.✨В конференции приняли участие более 70 студентов, а также председатель первичной профсоюзной организации студентов БГЭУ — Барейша Михаил Фльерянович, декан факультета международных бизнес-коммуникаций — Шаврук Юлия Александровна , заместитель декана факультета международных бизнес-коммуникаций — Васильева Любовь Геннадьевна. ✨На конференции были рассмотрены все вопросы повестки […]

>> Читать далее

17 октября на учетно-экономическом факультете прошла отчетно-выборная конференция цеховой профсоюзной организации нашего факультета. На конференции присутствовали более 80 человек, а также приняли участие председатель первичной профсоюзной организации студентов БГЭУ — Барейша Михаил Флерьянович, декан учетно-экономического факультета — Маталыцкая Светлана Константиновна. По итогам конференции был избран новый председатель цеховой профсоюзной организации учетно-экономического факультета и им стала […]

>> Читать далее

Доброго времени суток!❌ 🖇 17.10🖇 13:05🖇 3/140 Состоялась отчетная конференция цеховой профсоюзной организации факультета международных экономических отношений.👩‍💻 В конференции приняли участие более 60 человек, а также были приглашены председатель первичной профсоюзной организации студентов БГЭУ Михаил Флерьянович Барейша и заместитель декана Гаращенко Елена Александровна. На конференции была отмечена значительная работа цеховой профсоюзной организации в области оздоровления […]

>> Читать далее